У Мінску кіроўцы ўчынілі бойку (відэа)

Здарэнне адбылося на вуліцы Някрасава. Кіроўца Audi вельмі спяшаўся і “віляў”. Спачатку ён спрабаваў апярэдзіць паток справа. Затым выехаў на паласу сустрэчнага руху і небяспечна абагнаў чырвоны аўтамабіль, змусіўшы яго рэзка затармазіць. Мужчыны, якія ў ім ехалі, гэтага не вытрымалі і вырашылі збіць свайго крыўдзіцеля. Ён уцёк проста са сваёй машыны, кінуўшы яе пасярод вуліцы.

Чым скончылася гэтая гісторыя, на жаль, невядома. Уладальнік аўтамабіля з відэарэгістратарам з’ехаў ад граху падалей.