У сталіцы ліквідуюць наступствы снегападу (відэа)

За мінулую ноч на дарогі ў Мінску было высыпана каля 640 тон солі і больш за 2 тыс. куб. метраў пясчана-саляной сумесі. Гарадскія ўлады абяцаюць, што на працягу дня на ліквідацыю наступстваў снегападу будуць накіраваныя дадатковыя сілы, паведамляе БЕЛТА.

Паколькі, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выхадныя паляпшэння ўмоваў надвор'я не будзе, гарадскія службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

Фота — bymedia.net, ctv.by