У сталіцы лядзяш забіў слесара ЖЭУ
Здарэнне адбылося ў чацвер прыкладна а 16-й гадзіне каля дома №41 на вуліцы Герасіменкі.
Як паведамляе БелаПАН, лядзяш зваліўся з даху 12-павярховага дома. Ён пацэліў у 54-гадовага слесара. Ад атрыманай траўмы мужчына загінуў.
Фота — fullhdoboi.ru