У Мінску cупрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць Mercedes (відэа)
Пагоня пачалася на перакрыжаванні вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў.
На патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ кіроўца не спыніўся. Відавочцы кажуць, што бачылі разбітае шкло ў Mercedes, альбо нават чулі стрэлы. У Мінскай ДАІ паведамляюць, што "табельная зброя не ўжывалася". Пагоня працягвалася па вуліцах Сурганава, Кульман, Куйбышава, Якуба Коласа, праспекце Незалежнасці. Аўтамабіль прарваўся на Мінскую кальцавую аўтадарогу, спыніць яго не ўдалося, інфармуе сайт onliner.by.
Аднак аўтамабіль быў ідэнтыфікаваны, яго пошукі працягваюцца, паведамляе БЕЛТА.