У Мінску міліцэйскі аўтамабіль сутыкнуўся з BMW X5
Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі.
Сутыкненне адбылося 22 лютага каля 11-й гадзіна на сталічным праспекце Незалежнасці каля Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа.
У службовага аўтамабіля Lada Дэпартамента аховы пабітая пярэдняя частка аўтамабіля, у BMW - пашкоджанні кузава з правага боку, паведамляе TUT.BY.
Па словах інспектараў ДАІ, кіроўцы на месцы аварыі давалі супярэчлівыя сведчанні.
Фота — TUT.BY