У Мінску на будоўлі загінуў працаўнік
Паводле сталічнай пракуратуры, гэта мужчына 1952 года нараджэння, жыхар Баранавічаў.
Ён выконваў работы на пятым паверсе будынку, які ўзводзяць у раёне вуліцы Энгельса. Мужчына ўпаў на бетонную падлогу другога паверха і сканаў. У момант інцыдэнту на пятым паверсе побач з ім нікога не было.
Больш дакладныя абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца. Праверку ладзіць следчы аддзел пракуратуры Мінска, інфармуе БЕЛТА.