У Мінску на будоўлі загінуў рабочы
Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, няшчасны выпадак адбыўся раніцай 20 ліпеня.
З будаўнічай люлькі на ўзроўні 11-га паверха выпала вядро з фарбай. Яно трапіла ў галаву падсобнаму рабочаму 1993 года нараджэння, які прыбіраў на зямлі будаўнічае смецце. Малады чалавек памёр на руках у лекараў.