У Мінску новыя правы ў дэфіцыце?
Дзяржаўтаінспекцыя просіць не ствараць ажыятажу вакол атрымання новых пасведчанняў кіроўцы.
Як паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, каб пазбегнуць страты часу, выключыць стварэнне чэргаў і штучнага ажыятажу, Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы запрашае для абмену пасведчанняў кіроўцы толькі тых грамадзянаў, у каго тэрмін дзеяння гэтага дакумента падыходзіць да канца.
Аўтаўладальнікам нагадалі, што краіны-ўдзельніцы Венскай канвенцыі "Аб дарожным руху" ўзялі на сябе абавязальніцтва прызнаваць раней выдадзеныя нацыянальныя пасведчанні кіроўцы цягам тэрміну іх дзеяння.