У Мінску пабудуюць смеццеперапрацоўчы завод

Адпаведную інвестыцыйную дамову з чэшскай кампаніяй Еco Clean Energy заключылі ў Мінгарвыканкаме. Плануецца, што прадпрыемства зможа перапрацоўваць 50-60 тысяч тон смецця на год і прадукаваць 65-90 тысяч МВт/г электраэнэргіі. Яе якую будуць выкарыстоўваць для патрэбаў гораду.

Разглядаюць некалькі магчымых пляцовак для будаўніцтва завода, у тым ліку тэрыторыю, што прылягае да палігону “Трасцянец”, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.