У Мінску пабудуюць два новыя "Макдональдсы"
У сталіцы неўзабаве з’явяцца два новыя рэстараны хуткага харчавання "Макдональдс".
Першы з іх будзе пабудаваны на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Шаранговіча на ўездзе ў Сухарава. Другі — на ўчастку паміж вуліцамі Шугаева і Русіянава ва Уруччы, піша “Наша Ніва”.
Нагадаем, што ў сталіцы ўжо працуюць шэсць "Макдональдсаў" — на праспектах Незалежнасці, Дзяржынскага і Пушкіна, на Лагойскім тракце, а таксама на Нямізе і плошчы Бангалор.