У Мінску пачалі рабіць прышчэпкі ад грыпу

Кошт прышчэпкі, у залежнасці ад краіны паходжання, вагаецца ад 30 да 60 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміла лекар-эпідэміёлаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна Мінску Юлія Канаплянік.
Канаплянік: "На сённяшні дзень ахвочым абараніць сябе ад грыпу паліклінікі горада могуць прапанаваць супрацьгрыпозныя вакцыны вытворчасці Францыі "Ваксігрып", вытворчасці Кітая "Флюваксін" і бельгійскую вакцыну "Флюарыкс". Склад вакцын узгоднены з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, якая штогод падбірае найбольш верагодныя штамы ўзбуджальніка".