У Мінску пачалі варыць нямецкае піва
Піўзавод "Крыніца" сёння прыступіў да ліцэнзійнага вырабу нямецкага піва Oettinger.
Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску гендырэктар заводу Рыгор Пяткевіч, "Крыніца" тым самым пацвярджае свае магчымасці вырабляць сусветныя гандлёвыя маркі.
"Акрамя гэтага, з дапамогай замежных спецыялістаў на прадпрыемстве ўкараняюцца самыя сучасныя тэхналогіі вытворчасці піва з выкарыстаннем еўрапейскіх стандартаў якасці", - цытуе Пяткевіча БелаПАН.