У Мінску пачынаецца "Чарнобыльскі шлях" (фота)
Традыцыйную вулічную акцыю апазіцыі дазволілі сталічныя ўлады.
Шэсце пройдзе "маршрутам "Дня волі": пачнецца ў 18:30 ля кінатэатра "Кастрычнік" і скончыцца мітынгам на плошчы Бангалор.
На месцы збору ўдзельнікаў ужо сабраліся каля 500 чалавек.
Еўрарадыё вядзе онлайн з акцыі.
