У Мінску пачынаецца фестываль архітэктуры
IX Нацыянальны фестываль архітэктуры "Мінск-2011" пройдзе ў беларускай сталіцы з 3 па 5 лістапада.
Фестываль ўключае культурныя мерапрыемствы архітэктурнай супольнасці Monogroup і школы-студыі "АрхДепо". Яны прысвечаныя развіццю новых напрамкаў у архітэктуры, паведамляе БелТА. Сярод іх - "Параметрычная секцыя", форум "Крэатыўны горад" і круглы стол "Крэатыўная супольнасць Мінска: крэатыўны цэнтр у нашым горадзе".