У Мінску пачынаюць даваць цяпло ў адміністрацыйныя будынкі
Таксама ад 18 кастрычніка пачнуць ацяпляць грамадскія будынкі і спартовыя аб'екты.
А ўжо ад пятніцы дазволена ацяпляць усе астатнія будынкі і збудаванні ў сталіцы.
БЕЛТА нагадвае, што ацяпляльны сезон у Мінску распачаўся 11 кастрычніка, калі цяпло з'явілася ў дзіцячых садках, школах, бальніцах. Ад 13 кастрычніка пачалі ацяпляць жылыя дамы, інтэрнаты, гасцініцы, бібліятэкі.
Фота: pln-pskov.ru