У Мінску пачынаюцца восеньскія кірмашы

Першыя кірмашы пройдуць 27 і 28 жніўня на пляцоўках ля Нацыянальнай бібліятэкі і Мінскага лядовага палаца спорту. Там можна будзе набыць мяса, малако, рыбу, гародніну, садавіну і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю.

Мінскія гарадскія ўлады падрыхтавалі ажно 160 пляцовак для восеньскіх кірмашоў. Яны будуць арганізаваныя ў кожным раёне горада, паведамляе БелаПАН.