У Мінску падаражэлі грамадскія прыбіральні

Як адзначае сайт onliner.by, прыбіральні беларускай сталіцы застаюцца самымі таннымі ў параўнанні са сталіцамі суседніх дзяржаваў. У Кіеве кошт наведвання складае 2600 рублёў (2,5 грыўны), у Вільні — 3120 рублёў (1 літ), у Маскве — 4200-7000 беларускіх рублёў (15-25 расійскіх), а ў Варшаве — каля 5000 рублёў (2 злотых).