У Мінску падарвалася лазня, загінулі дзве жанчыны

Выбух у лазні па сталічнай вуліцы Алешава адбыўся ўчора. У выніку здарэння загінулі дзве жанчыны і чатыры атрымалі раненні. Выратавальнікі даставалі пацярпелых з-пад завалаў, якія ўтварыліся ў выніку выбуху.

Па папярэдніх дадзеных, падарваўся паравы кацёл, паведамляе БЕЛТА. У чацвер у гэтай лазні-саўне быў жаночы дзень.

Фота — ctv.by