У Мінску падлеткі забілі двух бамжоў

Здарэнне адбылося 19 ліпеня ля аднаго з закінутых Дзіцячых садкоў на Партызанскім праспекце, паведамляе БелаПАН. Трое мінчан адпачывалі з алкаголем у жаночай кампаніі. Праводзячы адну з дзяўчат, сутыкнуліся з дваімі бамжамі — мужчынам і жанчынай, што сядзелі на бардзюры. Жанчына папрасіла ў маладой кампаніі закурыць, на глебе чаго адбылася сварка.

У выніку падлеткі забілі абодвух. Прычым жанчыну перад гэтым згвалтавалі. Яны пакінулі месца злачынства, аднак праз некаторы час старэйшы з кампаніі сам патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што забіў чалавека. Усе падазраваныя затрыманыя.