У Мінску пакажуць малюнкі дзяцей з 23 краін

Урачыстае адкрыццё выставы лепшых работ III Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка "Сябруюць дзеці на планеце" адбудзецца сёння ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Гэта мерапрыемства адкрывае шэраг акцый, прысвечаных 75-годдзю Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі, паведамляе БелТА.

Каб прыняць удзел у выставе дзеці павінны былі перамагчы ў адмысловым конкурсе. У ім прынялі ўдзел больш за 2 тысячы дзяцей ад 6 да 16 гадоў з 23 краін свету.