У Мінску пакажуць "Манументальнае мастацтва Беларусі"
Выстава адкрываецца 20 кастрычніка ў рэспубліканскай мастацкай галерэі.
Пачатак а 17-й гадзіне па адрасе -- Мінск, вул. Казлова, 3. Праз гадзіну там жа адкрыецца яшчэ адна мастацкая выстава -- "Графіка-2011". Мерапрыемствы арганізаваныя Беларускім саюзам мастакоў.