У Мінску перавярнуўся міліцэйскі “Уазік” (фота)
Здарэнне адбылося ў суботу ля стэлы “Мінск – горад-герой”.
ДТЗ здарылася ў 20.39. На скрыжаванні ў міліцэйскі УАЗ урэзаўся аўтамабіль Ford Probe, пасля чаго машына праваахоўнікаў перавярнулася і лягла на бок. Абышлося без пацярпелых. Абставіны аварыі зараз высвятляюцца.

На месца здарэння выклікалі ратавальнікаў. Неабходна было змыць паліва з праезнай часткі, паведамляе Onliner.by.