У Мінску плануецца зносіць двухпавярховыя дамы

Для горада гэта новая тэма, і яна патрабуе ўважлівага вывучэння, адзначыў Ладуцька. Аднак са зносам двухпавярховых дамоў барачнага тыпу, якіх у сталіцы дастаткова, з'явяцца тэрыторыі для жыллёвага будаўніцтва.

Істотна знізяцца выдаткі на стварэнне інфраструктуры: у мікрараёнах ужо ёсць дзіцячыя садкі, школы, паліклінікі. Разам з тым неабходнасць зносу прывядзе да падаражэння квадратнага метра, бо жыхарам зносімых двухпавярховікаў трэба выдзяляць узамен жыллё.

Фота — bymedia.net