У Мінску прайшоў другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі
Ён быў прымеркаваны да Дня Канстытуцыі.
Удзельнікі, а сярод іх было шмат моладзі, пісалі дыктоўку ў мінскай сядзібе ТБМ па хрэстаматыйным вершы Максіма Танка "Родная мова". "Сёння ў нас людзей няшмат, але гэта ў асноўным моладзь, і вельмі добра, што яна не забываецца пра роднае слова. Пакуль моладзь будзе размаўляць па-беларуску, наша мова ніколі не загіне", — сказаў старшыня ТБМ Алег Трусаў у інтэрв'ю БелаПАН.
Трусаў паведаміў, што трэці этап дыктоўкі адбудзецца 23 сакавіка з нагоды 84-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі.
Фота — bymedia.net