У Мінску праходзіць устаноўчы з’езд БХД

Гэты з’езд — чарговая спроба зарэгістраваць партыю “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Першая спроба легалізацыі БХД была зробленая ў 2009 годзе, яшчэ дзве — у 2010 годзе. Ва ўсіх выпадках улады адмаўлялі ў рэгістрацыі па фармальных прычынах, распавёў у інтэрв’ю БелаПАН сакратар аргкамітэту партыі Дзяніс Садоўскі.

На цяперашні з’езд, пасля якога ў Мінюст зноў пададуць дакументы на рэгістрацыю, вылучана 111 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. Аднак не ўсе здолелі прыехаць у Мінск. Так, напярэдадні мерапрыемства ў Брэсце затрымалі Дзмітрыя Шурхая і Алеся Чаркашына. Затым іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі на пяць сутак арышту.