У Мінску праходзіць з’езд БСДП (Грамада)
Партыя чарговым разам спрабуе выбраць кіруючыя органы, якія прызнае Міністэрства юстыцыі.
На з’езд вылучана 76 дэлегатаў з правам голасу ў тайным галасаванні і 20 — з правам дарадчага голасу. Гэтыя 20 дэлегатаў прадстаўляюць Гомельскую і Магілёўскую вобласці. Там у структур няма юрыдычнага адрасу, таму яны афіцыйна не зарэгістраваныя, таму галасаваць на з’ездзе не могуць, патлумачыла ў інтэрв’ю БелаПАН старшыня БГДП (Г) Ірына Вештард.
XIII (паўторны) з’езд партыі прайшоў у Мінску ў чэрвені 2011 года. На ім кіраўніком была абраная Вештард, за якую прагаласавала 77 дэлегатаў пры адным голасе супраць і 7 чалавек, што ўтрымаліся. Аднак Мінюст не прызнаў вынікі гэтага з’езду легітымнымі.