У Мінску прайшоў мітынг, арганізаваны выратавальнікамі (відэа)
Ён прысвечаны 27-гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
На вуліцы Ігнаценкі сабраліся ліквідатары аварыі, работнікі МНС, юныя ратавальнікі-пажарныя, інфармуе БелаПАН.
Васіль Ігнаценка — ліквідатар аварыі на ЧАЭС. У Мінску і Брагіне яго імем названыя вуліцы, у Брагіне — устаноўлены помнік.
Штогод ліквідатары, работнікі МНС, курсанты Камандна-інжынернага інстытута МНС збіраюцца ў сталіцы на мітынг, які праходзіць каля мемарыяльнай дошкі Васілю Ігнаценку. Памяць герояў ушаноўваюць хвілінай маўчання.