У Мінску праз рэпетыцыю парада перакрыюць праспект Машэрава
18 чэрвеня рух будзе абмежаваны з 22:00 да 24:00.
Рота ганаровага караулу пачынае трэніроўкі да парада 3 ліпеня. Праз гэта праспект Машэрава ў Мінску будуць рэгулярна перакрываць увечары на адрэзку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана. Рух аўтатранспарта будзе перакрыты таксама 20, 25 і 26 чэрвеня.
А цягам трох дзён напярэдадні парада праспект Машэрава будуць перакрываць з 14:00 да 15:00. 30 чэрвеня, 1 і 2 ліпеня тут будуць рэпетаваць шэсце.