У Мінску прэзентавалі кнігу Алеся Бяляцкага

Як піша nn.by, напачатку публіцы быў прапанаваны фільм пра дзейнасць праваабаронцаў з "Вясны" ды іх лідара — Бяляцкага.

Пра поспехі Бяляцкага ў літаратурнай крытыцы падрабязна распавёў Барыс Пятровіч, былы галоўны рэдактар штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". У гэтым выданні Бяляцкі друкаваў сваю літаратурную калонку, а потым і рэцэнзіі ў 1990-я.

На вечарыне выступілі таксама Сяргей Сыс, Уладзімір Някляеў, Сяргей Дубавец, Паліна Сцепаненка, Ігар Бабкоў, Уладзімір Арлоў.

Фота — nn.by