У Мінску пройдуць дзіцячыя забегі "паўзункоў" і "бегункоў"
Яны прызначаныя на Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня.
Як паведамляе БЕЛТА, спаборніцтвы самых маленькіх дзетак пройдуць падчас штогадовай акцыі "Дзеці — гэта мы". Разам з дзецьмі актыўны ўдзел у свяце змогуць прыняць таксама іх бацькі, бо без дапамогі юным "спартоўцам" будзе нялёгка. Удзельнікаў змаганняў чакаюць у якасці прызоў яркія машынкі і самы сапраўдны заезд "аўтамабілістаў".
Акцыя пройдзе ў дзіцячым забаўляльным цэнтры "Косма" гандлёвага цэнтра "Град". Ахвочыя паўдзельнічаць у забегах мусяць паведаміць загадзя. Апошні дзень рэгістрацыі — 28 траўня.
Акрамя спаборніцтваў дзятву ў гэты дзень чакае мноства іншых забаваў.
Фота — news.tts.lt