У Мінску пройдуць гонкі рарытэтных аўто
Пабачыць незвычайныя аўтамабілі можна будзе ў самым цэнтры сталіцы.
У гонках «Oлдтаймер-ралі», якія пройдуць у Мінску 2 ліпеня, дапускаюцца толькі аўтамабілі не маладзейшыя за 1980 год. На шоу можна будзе пабачыць рарытэтныя аўтамабілі ў добрым тэхнічным і прэзентабельным стане, паведамляе “Наша Ніва”.
Асноўным дэвізам аўтамабільнага спаборніцтва стануць не хуткасць і спрыт, а дакладнасць і акуратнасць кіравання. Як і ў спартыўных гонках, экіпаж будзе складацца з кіроўцы і штурмана. Машыны збяруцца на плошчы Свабоды ўжо а 10-ай гадзіне. Пачатак заезду а 13-ай. Фінішуюць рарытэты непадалёк плошчы Перамогі прыкладна а 18-ай гадзіне вечара.