У Мінску пройдзе каардынацыйны савет генпракурораў СНД
14 верасня генпракуроры краін Садружнасці будуць разглядаць пытанні абароны правоў грамадзян.
Таксама на паседжанні савета будуць весці гаворку пра міждзяржаўнае супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю, тэрарызмам і праявамі экстрэмізму. Абмяркуюць і праблему незаконнага абароту наркотыкаў і гандаль людзьмі, паведамляе БЕЛТА.