У Мінску пройдзе рынак дызайнерскіх рэчаў
Аб гэтым паведаміла адна з арганізатараў мерапрыемства Ганна Цамкала.
"Модны маркет" пройдзе 9 ліпеня з 12.00 да 20.00 у сталічнай кавярні Loft. Там можна будзе набыць рэчы Yes, it's HOT! Fashion Market. Аб гэтым БелаПАН паведаміла адна з арганізатараў мерапрыемства Ганна Цамкала.
25 маладых беларускіх дызайнераў будуць асабіста прадаваць свае працы: унікальныя торбы, эксклюзіўную вопратку, арыгінальную біжутэрыю. Як адзначаюць арганізатары, цэнавая палітыка маркета дэмакратычная: любая рэч будзе каштаваць не больш за 100 умоўных адзінак.