У Мінску пройдзе сустрэча са швейцарскім пісьменнікам
Мерапрыемства запланаванае ў межах “Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”.
Прыхільнікі нямецкамоўнай літаратуры змогуць паразмаўляць з маладым швейцарскім пісьменнікам Йенсам Нільзэнам. Весці імпрэзу збіраецца Андрэй Хадановіч. Яна пачнецца сёння ў восем гадзін вечара па адрасе праспект Незалежнасці 37А.