У Мінску пройдзе з’езд Партыі БНФ
Ён пачнецца сёння а 10.00 у памяшканні ДК МТЗ.
На з’ездзе партыя падвядзе вынікі мінулых палітычных кампаній. Асноўная з іх — прэзідэнцкія выбары 2010 года. Таксама партыйцы абмяркуюць стратэгію сваёй далейшай дзейнасці. Так, напрыклад, на парадку дня будзе магчымы ўдзел у будучых парламенцкіх выбарах.
Сябры БНФ уздымуць пытанне калектыўнага супрацоўніцтва з іншымі дэмакратычнымі сіламі. Адбудуцца выбары старшыні арганізацыі, яго намеснікаў, а таксама чальцоў сойму партыі. Раней анансавалася і тое, што на з’ездзе абмяркуюць змены ў статуце. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмежаванне старшынёўства ў Партыі БНФ двума тэрмінамі.