У Мінску пройдзе акцыя да Дня волі

Збор удзельнікаў прызначаны на 12.00, месца збору — пляцоўка каля кінатэатру “Кастрычнік”. Адтуль калона рушыць да плошчы Бангалор. Там у парку Дружбы народаў з 14.00 да 15.00 пройдзе мітынг.

Сёлета дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначае 95-я ўгодкі абвяшчэння БНР, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года. Планавалася зладзіць акцыі з гэтай нагоды і ў абласных цэнтрах, але там улады не далі дазволу на іх правядзенне.