У Мінску пройдзе Дзень без аўтамабіля
Ён прызначаны на 22 верасня. Сталічныя ўлады абяцаюць, што ў суботу павялічаць колькасць грамадскага транспарту.
Як паведамляе БЕЛТА, падчас акцыі "Дзень без аўтамабіля" ў Мінску будуць правярацца якасць аўтамабільнага паліва на аўтазапраўках, узровень таксічнасці выхлапных газаў. З вуліц і двароў прыбяруць кінутыя легкавікі, якія засталіся без гаспадароў. Запланаваныя спартовыя спаборніцтвы на экалагічна чыстых сродках перасоўвання: ровары, самакаце, роліках, скейце.
Штогадовая акцыя "Дзень без аўтамабіля", так папулярная ў замежжы, у нашай краіне праводзіцца ад 2008 года. Яе асноўная мэта — звярнуць увагу людзей на якасць паветра.
Фота — bymedia.net