У Мінску пройдзе лёсаванне чэмпіянату па футболе

Як паведамляе Беларуская федэрацыя футболу, сёння пройдуць адразу дзве цырымоніі лёсавання. Па-першае, сярод камандаў вышэйшай лігі. А па другое, сярод жаночых камандаў вышэйшай лігі.
 
Ахвочыя змогуць паглядзець жывую відэатрансляцыю. Яна будзе ісці на афіцыйным сайце федэрацыі футболу, а таксама на sport.tut.by.

Першымі сваё жэрабя даведаюцца жаночыя каманды, а потым мужчынскія.

Фота — inaz.az