У Мінску пройдзе "ўсенародны сход прадпрымальнікаў"

Старшыня Мінскага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін назваў прызначаную на 2 сакавіка Асамблею дзелавых колаў Беларусі "своеасаблівым ўсенародным сходам прадпрымальнікаў".

Больш за 350 прадпрымальнікаў рэспублікі павінны зацвердзіць Нацыянальную платформу развіцця бізнесу, праект якой цяпер дапрацоўваецца.

Прадпрымальнікам неабходная такая платформа для рэалізацыі Дырэктывы №4. "У нас яшчэ ёсць два тыдні, каб прыняць прапановы і ўнесці іх у праект", — паведаміў Карагін БЕЛТА.