У Мінску сёлета выявілі батальён ухілістаў

Калі летась іх было 211 чалавек, дык сёлета — 294. Матэрыялы на іх перададзеныя ў следчыя органы, паведамляе БЕЛТА.

Вясной 2012-га на прызыўныя камісіі сталіцы прыйшлі больш за 11 тысяч чалавек. Дзве тысячы з іх былі залічаныя ў запас па стане здароўя, адтэрміноўку атрымалі амаль восем тысяч юнакоў, прызвалі ж у армію менш за тысячу мінчукоў.

Фота — bymedia.net