У Мінску сёння адкрыецца кінафестываль “Лістапад”

Пасля цырымоніі ў Малой залі палаца пройдзе паказ фільма “Брэсцкая крэпасць”, паведамляе БЕЛТА.


Гэтым разам фестываль паўстане перад гледачамі ў абноўленым фармаце. У яго рамках пройдзе пяць асобных конкурсаў фільмаў. У асноўным конкурсе гульнявага кіно будзе прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненка “Масакра”. Пераможцаў гэтым разам будзе вызначаць прафесійнае журы, а не глядач, як гэта было раней.