У Мінску сёння пачнецца фестываль лічбавага мастацтва Terra Nova
На ім прадставяць каля 150 работ аўтараў з сямі краін.
Фестываль пройдзе ўжо ў трэці раз. Працы можна будзе пабачыць у Нацыянальнай бібліятэцы. Сярод удзельнікаў -- прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі і Кітая, паведамляе БелТА.
Фестываль Terra Nova праводзіцца з мэтай папулярызацыі прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве. На ім прапагандуецца развіццё кампутарнай графікі і мультымедыйнага мастацтва. Фестываль таксама павінен дапамагчы наладзіць творчыя кантакты паміж мастакамі розных краін.