У Мінску сёння пачнецца канферэнцыя “Прыватызацыя ў Беларусі 2011-2013”
У ёй плануецца ўдзел патэнцыйных інвестараў з Ірландыі, Германіі, Польшчы, Літвы, Расіі і іншых краін.
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый, эксперты ў галіне інвестыцый і прыватызацыі, а таксама інвестары прааналізуюць пытанні прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь. Чакаецца, што ў канферэнцыі прыме ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.
Арганізатарамі форуму выступаюць інвестыцыйная кампанія "ЮНІТЕР", мінскі офіс юрыдычнай фірмы "Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры" і прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі, паведамляе БелТА.