У Мінску стала магчымай электронная рэгістрацыя ІП

На пачатковым этапе падаць дакументы праз інтэрнэт можна для рэгістрацыі унітарных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў, прычым толькі ў беларускай сталіцы, паведамляе БелТА. Заяўніку неабходна падрыхтаваць пакет дакументаў, прадугледжаны дэкрэтам № 1, затым зайсці на вэб-партал па электронным адрасе www.egr.gov.by. Для рэгістрацыі таксама неабходна набыць у інфармацыйна-выдавецкім цэнтры Міністэрства па падатках і зборах ключ электроннага лічбавага подпісу. Кошт ключа для юрыдычных асоб складае каля 272 тысяч, а для фізічных асоб - 163 тысячы рублёў.