У Мінску стала на тры суценёры менш

Сярод затрыманых аказаліся дзве жанчыны, так званыя мамачкі, што трымалі свой штат прастытутак. Адна з іх прапаноўвала сваіх дзяўчын пастаяльцам гатэляў "Мінск" і "Кроўн Плаза". За кожную "дастаўку" кліенту яна атрымоўвала ад 50 да 100 долараў. Іншая "мамачка" прапаноўвала дзяўчын па месцы свайго жыхарства ў Мінску. Пры гэтым у штаце супрацоўніц суценёршы былі непаўналетнія дзяўчыны.

Трэці затрыманы — грамадзянін Лівана, дырэктар прадпрыемства "М-Доха трэйдынг". Высветлілася, што ён таксама пастаўляў кліентаў для сталічных прастытутак, атрымоўваючы за кожнага кліента 50 долараў.

У адносінах да ўсіх траіх распачатыя крымінальныя справы па ч.2 арт.171 КК (выкарыстоўванне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для заняцця прастытуцыяй), піша  "Ежедневник".