У Мінску судзяць стваральніка будаўнічай піраміды

Такую версію вылучае абвінаваўчы бок. Ад студзеня 2005 года па снежань 2009 года Максіменка залучаў сродкі грамадзянаў, якія хацелі пабудаваць кватэры ў мікрараёне Сухарава, а таксама ў пасёлку Ждановічы. Прычым на будаўніцтва кожнай кватэры дамовы заключалі адразу з некалькімі фізічнымі асобамі.

Людзі перадавалі грошы ў фонд, аднак ключы ад кватэраў не атрымалі. Ад дзеянняў фонду пацярпелі каля 100 мінчукоў, іх страты ацэньваюцца ў 1,8 млрд рублёў, паведамляе БЕЛТА.