У Мінску судзяць экс-адваката за раскрыццё таямніцы следства КДБ
Сёння, 10 траўня, у судзе Маскоўскага раёна пачаўся працэс супраць былога адваката Міхаіла Воўчака. Яго вінавацяць у разгалошванні звестак папярэдняга следства.
Воўчаку пагражае штраф або арышт на тэрмін да шасці месяцаў. Як нагадваюць "Беларускія навіны", апошняй падабароннай Міхаіла Воўчака была следчы Генпракуратуры Святлана Байкова.
Нагадаем, у кастрычніку 2010 гады адвакат звярнуўся са скаргай у Генеральную пракуратуру. Яму стала вядома пра пратаколы праслухоўвання запісаў тэлефонных перамоваў паміж абвінавачваным у стварэнні злачыннай арганізацыі грамадзянінам ФРГ і падпалкоўнікам міліцыі, які ўваходзіў у следчую групу, узначаленую Святланай Байковай.
Адвакат палічыў, што ў дзеяннях афіцэра міліцыі ёсць прыкметы злачынстваў, а таму прасіў Генпракуратуру пачаць на яго крымінальную справу. На думку юрыста, міліцыянт разгалошваў звесткі папярэдняга следства і злоўжываў уладай. Не атрымаўшы водгуку, Воўчак апублікаваў сваю заяву ў інтэрнэт-газеце Naviny.by. Аднак Генпракуратура пасля звароту КДБ пачала крымінальную справу супраць адваката Воўчака. 70-гадовага юрыста змусілі пакінуць службу ў адвакатуры.