У Мінску сустрэліся кіраўнікі МЗС Беларусі і Украіны
25 сакавіка ў Мінску адбыліся перамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і міністра замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчэнкі.
У паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі адзначаецца, што "падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-ўкраінскіх стасункаў". Падрабязнасці перамоваў не ўдакладняюцца.
З апошніх "актуальных пытанняў" можна адзначыць планы Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі "Дваццаць пяць гадоў Чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні", якая адбудзецца 20-22 красавіка ў Кіеве. Як вядома, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу гатовы ўзяць удзел у гэтай канферэнцыі толькі пры ўмове адсутнасці на мерапрыемстве кіраўніка Беларусі.