У Мінску сёння спыніў працу офіс АБСЕ

Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года. Рашэнне пра зачыненне офіса было прынята беларускімі ўладамі ў канцы 2010 года.

31 снежня прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў чальцоў пастаяннага мавета АБСЕ пра рашэнне Мінска не падаўжаць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з "адсутнасцю аб'ектыўных прычын для захавання місіі".

Па меркаванні палітолагаў, прычынай зачынення офіса стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Захад асудзіў рашэнне афіцыйнага Мінска пра зачыненне офіса АБСЕ, піша БелаПАН.