У Мінску сышла з рэек электрычка (фота)
Гэта адбылося на маладзечанскім кірунку, ля станцыі “Мінск-Паўночны”.
Паводле словаў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава пераскочылі на іншы пуць, паведамляе “Наша Ніва”. Вагоны знеслі бетонную апору чыгуначнага семафора і ўрэзаліся ў рамонтны цягнік. Пра пацярпелых не паведамляецца.
У Беларускай чыгунцы неафіцыйна пацвердзілі факт аварыі, але больш поўнай інфармацыі пакуль не маюць.